|
Рогачёвские новости
Як павольна вар’яцеюць беларускія спецслужбісты
Карэспандэнту «Ежедневника» Марыі Мялехінай «пашчасціла» ўбачыць так званую сацыяльную рэвалюцыю праз вокны аўтазака без нумароў, прыпаркаванага на скрыжаванні праспекта Машэрава і Незалежнасці, і паназіраць, што робяць у ім «людзі ў цывільным» у чаканні сваіх ахвяр. Бліжэй да 20.00 карэспандэнт «Ежедневника» выйшла на станцыі метро «Плошча Перамогі». Праспект патрулявалі АМАПам, які ветліва правяраў дакументы і прасіў грамадзян, што выпадкова спыніліся, «хутчэй праходзіць». Журналістка накіравалася ў бок плошчы Якуба Коласа. Не даходзячы да першага святлафора Марыі патэлефанаваў намеснік галоўнага рэдактара «Ежедневника» Андрэй Александровіч, які ў гэты вечар назіраў за падзеямі, дакладней, за іх адсутнасцю, каля ўнівермага «Еўрапейскі». Ён пацікавіўся становішчам у цэнтры горада. Марыя патлумачыла калегу, што нічога не адбываецца і... спынілася, наладжваючы фокус у фотаапараце. Калі яна рабіла адзіны пробны здымак да яе ўжо ішлі некалькі чалавек у цывільным. "Вы хіба не ведаеце, што перш чым фатаграфаваць, трэба пытаць дазволу? У вас ёсць акрэдытацыя на здымкі?» - пацікавіліся ў журналісткі па дарозе ў аўтазак. Пра які дазвол і акрэдытацыю магла ісці гаворка, людзі ў цывільным, думаецца, і самі слаба ўяўлялі.
Дзіўна, што яны яшчэ не спыталі дазволу на права быць журналістам. Між тым, на якой падставе і хто затрымлівае, знаўцы беларускіх законаў так і не растлумачылі. Марыю абшукалі, раскруцілі нават шарыкавую ручку ў пошуках дыктафона, канфіскавалі фотаапарат, на якім, як пазней высветлілася, не проста выдалілі інфармацыю, а «зарубілі» карту памяці. Патэлефанаваць, каб паведаміць пра сваё затрыманне, Марыі не дазвалялі. Праз некаторы час дазволілі «сказаць толькі 2 словы". Марыя звязалася з галоўным рэдактарам, але пасля «некалькіх словаў» прагучала вельмі настойлівая просьба скончыць размову і выключыць тэлефон «па-добраму». У аўтазаку Марыя праседзела крыху больш за гадзіну, пакуль, мабыць, не прайшлі асноўныя затрымання на Плошчы Якуба Коласа. У аўтобусе знаходзілася каля 10 брытагаловых грамадзян моцнага целаскладу з рацыямі, якія гергеталі над зводкамі навін, асабліва весяліла іх «Хартыя».
Марыя спакойна назірала за тым, што адбываецца, і ўважліва ўсё разглядала, а потым паглядзела ў вочы аднаму з «сядзельцаў» аўтазака, пасля чаго журналістцы было загадана "не глядзець». Відавочна, на права глядзець таксама патрэбная была акрэдытацыя. Тады Марыя яшчэ раз пацікавілася, на якой падставе было праведзенае затрыманне, на што быў атрыманы адказ: «Дзяўчына, якое затрыманне? Вам жа кепска зрабілася, а мы вам дапамаглі». Марыя была заікнулася пра правы чалавека, канстытуцыю і беларускае заканадаўства, але яе тут жа перарвалі: «Мы расійскія спецслужбы, у нас сваё заканадаўства, таму нам нічога за гэта (незаконныя затрымання) не будзе».
Як стала зразумела з гутарак «людей Х», за вуліцамі назіраюць і вышукваюць ахвяр больш высокія чыны, а шарагоўцы сядзяць у аўтазаках, прыпаркаваных на найбліжэйшых вуліцах, і не высоўваюцца да таго часу, пакуль не будзе дадзеная каманда «хапаць». Гэта ўсё, што ўдалося высветліць пра гэтых людзей, бо потым прыйшоў нейкі чалавек, які загадаў «усім сачыць за языкамі». Па сканчэнні некаторага часу адзін з людзей у цывільным зацікавіўся прыпаркаванай непадалёк іншамаркай. Непадробную цікавасць выклікалі балты на дысках колаў.Яму бачылася на адным дыску 4 балты, а на іншым 5. Калі зыходзіць з логікі гэтых людзей, то 5 болт абавязкова мусіў быць схаванай камерай. Мужчына пайшоў правяраць балты і прыйшоў раззлаваны. "Напэўна, я павольна вар’яцею», - сказаў ён. Вельмі дакладная і, галоўнае, шчырая заўвага.
Источник: http://nn.by |
Категория: Новости Гомельской области | Добавил: Вольскі (14.07.2011)
|
Просмотров: 590
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|