Клубная асветніцкая ўстанова "КінаБункер” і студыя "Courage” распачынаюць кінатэатр пад адкрытым небам. Кожную суботу ня летняй пляцоўцы парка імя Паскевіча-Румянцава будуць праходзіць бесплатныя кінапрагляды лепшых фільмаў сусветнага кінамастацтва. Да прагляду прапануецца тры кінастужкі, прагаласаваць за якія можна ў сеціве на сайце http://vkontakte.ru/event28386151 Фільм які напярэдадні набярэ большую колькасць галасоў і будзе паказаны. Пачатак кінапраглядаў у 21-00 кожную суботу, уваход вольны.