Лента Рогачёвских новостей

Категории раздела

Новости Гомельской области [161]
Экономика [31]
Политика [30]
Общество [108]
Спорт [4]
Мировые новости [34]
Всё о рыбалке [0]
Компьютерные новости [5]
Новости астрологии [1]

Наш опрос

Как вы относитесь к Рогачёвской милиции
Всего ответов: 64

Статистика

Рогачёвские новости

Главная » Статьи » Новости Гомельской области

У прыгарадзе Рагачова знойдзены рэчы старажытнасці

Сёлета ў прыгарадзе Рагачова, памiж старым i новым рэчышчам Дняпра, працавалi  археолагi. Прыцягвае iх сюды старажытнае паселiшча эпохi неалiту: прыкладна  5-3-е тысячагоддзi да нашай эры.


- Толькi дзесяць сантыметраў верхняга слою зямлi знялi, – расказвае Анжэла Разлуцкая, навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi. – I ўжо знаходкi. Нават не верыцца, што прадметы даўнiны так блiзка да паверхнi. Ды калi б i глыбей знаходзiлiся, мы ўсё роўна б шукалi. Праца таго вартая, бо столькi ўсялякiх знаходак! Не дзiва, у гэтым месцы сем старажытных стаянак. На адной з iх пад нумарам 5а, як мяркуем, пражывала больш за сотню чалавек. Таму што вялiкая скучанасць прадметаў хатняга ўжытку, рэшткаў харчавання i шмат чаго iншага. I ведаеце, якое пачуццё ахоплiвае, калi трымаеш на далонi якi-небудзь старажытны прадмет, – саму гiсторыю трымаеш!

Бачым, як члены экспедыцыi, а гэта пераважна навучэнцы школ i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Бабруйска i Рагачова, працуюць з рыдлёўкамi, скрабкамi, памазкамi, прасейваюць грунт на спецыяльным сiце…
Сярод «свежых» знаходак – глiняны посуд, наканечнiк стралы, невялiкая сякерка, нажы, а яшчэ рыбалоўны кручок, зроблены з рога аленя. Мацаваўся ён на вудзе з дапамогай бярозавага дзёгцю i рыбнага клею.
На месцы стаянкi людзей таксама выяўлены пазванкi сома, шчукi, зубы бабра, скiвiца кунiцы, клыкi кабана… Вiдаць, адмысловымi паляўнiчымi былi нашы продкi, здабываючы звера амаль што голымi рукамi.
Аднак самая значная знаходка – чатыры ляпныя сасуды: амаль паўметра вышынёй i тры дзесяткi сантыметраў у акружнасцi з конусападобным дном i арнаментамi па баках, якiя адрознiваюцца адзiн ад аднаго.
Археолагi працавалi ў спякоту – сапраўдныя энтузiясты, якiя дапамагаюць адкрыць гiсторыю. На гэта ж звярнула ўвагу кiраўнiк экспедыцыi: «Выдатныя хлопцы, я iм проста абавязана! Бо працуем на грамадскiх пачатках, нiякага матэрыяльнага заахвочвання – толькi маральнае. А яшчэ столькi трэба зрабiць. Бо мы даследавалi толькi частку паселiшчаў, а трэба вывучыць усю астатнюю тэрыторыю».
Свае знаходкi археолагi здаюць у Iнстытут гiсторыi для далейшага даследавання, вызначэння iх «узросту», калi i з якой мэтай прымянялiся. Усё гэта дапаможа лепш зразумець той даўнi час, як жылi i чым займалiся нашы продкi. Лепей зразумець нас самiх…



Источник: http://slova.by
Категория: Новости Гомельской области | Добавил: Вольскі (15.07.2011)
Просмотров: 741 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Форма входа