Лента Рогачёвских новостей

Категории раздела

Новости Гомельской области [161]
Экономика [31]
Политика [30]
Общество [108]
Спорт [4]
Мировые новости [34]
Всё о рыбалке [0]
Компьютерные новости [5]
Новости астрологии [1]

Наш опрос

Как вы относитесь к Рогачёвской милиции
Всего ответов: 64

Статистика

Рогачёвские новости

Главная » Статьи » Новости Гомельской области

Пераварот у настроях: вёска ўзненавідзела Лукашэнку

  «Яго будуць судзіць!» — мацюкаюцца тыя самыя, хто 17 гадоў таму прывёў яго да  ўлады. Піша Мікола Бугай.  


Прыехаў да бацькоў у Брэст.На маёй памяці не было такога мокрага года: усё ў нізкіх месцах павымакала. Людзі непакояцца за бульбу: яна можа падгніць, а людзі моцна разлічвалі на гароды сёлета.

Што мяне найбольш уразіла, дык гэта змена ў настроях.
У маіх родавых вёсках — гэта Прылукі, Заказанка, Страдзічы на поўдзень ад Брэста — як і ўсюды ў сёлах Заходняй Беларусі, доўгія гады Лукашэнка карыстаўся падтрымкай мо якіх 80% жыхароў. Супраць яго былі моцныя гаспадары-прыватнікі — праціўнікі саветызму. Супраць яго былі сем’і з моцнай нацыянальнай свядомасцю. Супраць яго выступалі асобныя інтэлігенты, якія не прымалі хамства. Нарэшце, з ідэалагічных меркаванняў — сямейныя каштоўнасці, знішчэнне палітычных праціўнікаў — супраць яго галасавалі ў пратэстанцкіх грамадах. Але ў цэлым пенсіянерская, калгасная большасць была за яго, цвёрда.
Усё ўраз перамянілася сёлета. Як быццам айсберг перакуліўся. Рост цэн і абвал дабрабыту выклікалі рэзкую перамену ў настроях. Не засталося нікога за Лукашэнку.
Я са сваім сталічным рацыяналізмам аказваюся цяпер у вёсцы памяркоўным цэнтрыстам. У крамах і каля аўталавак людзі клянуць, кажуць, што ідзе «здзек з людзей». Ідэалагічных работнікаў у вёсцы практычна няма, акрамя як у сядзібе калгаса, прапаганду за Лукашэнку ў вёсцы вядуць толькі праваслаўныя бацюшкі — адзін з іх у нашым кусце вайсковы адстаўнік.
Крыўдуюць за абкраданне ўкладчыкаў, за непамерныя цэны: алей у аўталаўцы каштуе ўжо 12 тысяч рублёў бутэлька.
Мяне ўразіла, што адзін дзядзька з вёскі ездзіў у Брэст у сераду — «хлопаты» на Плошчу. Усё гэта жыва абмяркоўваецца між суседзямі. Абзываюць дзяржаўнае ТВ і радыё падпяваламі.

Мусіць, гэта стома. Лукашэнка заседзеўся. Усё кепскае цяпер звязваюць з ім, як колісь звязвалі ўсе надзеі. Разбітая вуліца, непамерныя выплаты па крэдыце, няма дапамогі цяжка хвораму, не купіць імпартных таблетак.
Страх у вёсцы, у адрозненне ад горада, звязаны найперш з дзецьмі і ўнукамі. Што хто зробіць пенсіянеру?
Народная любоў зменлівая. Калі б сёння атачэнне Лукашэнкі абвесціла пра ягонае адхіленне ад улады, вёска радасна абмывала б перамену. «Яго будуць судзіць!» — мацюкаюцца тыя самыя, хто 17 гадоў таму прывёў яго да ўлады.



Источник: http://nn.by
Категория: Новости Гомельской области | Добавил: Вольскі (17.07.2011)
Просмотров: 669 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Форма входа